Даслаць навіну
Знайсці
24.03.2020 / 08:45 4

Сёння — гадавіна Паўстання Касцюшкі

Паўстанне пачалося 226 гадоў таму, 24 сакавіка 1794 года.

Павялічыць

Годам раней адбыўся Другі падзел Рэчы Паспалітай. Расія забрала Цэнтральную Беларусь, а Прусія — заходнія і цэнтральныя землі Польшчы. Таму ўзброены выступ быў супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў Чатырохгадовага сойма.

24 сакавіка 1794 г. на Рыначнай плошчы Кракава быў зачытаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Найвышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання.

Перад гэтым Касцюшка ваяваў у Амерыцы за незалежнасць, а таксама вызначыўся ў бітвах 1792 года пад Зяленцамі і Дубенкай, дзе спыніў корпус генерала Кахоўскага.

Згодна з адозвай стваралася Найвышэйшая народная рада, а 7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім давалася асабістая свабода сялянам. Звяртаўся Касцюшка да праваслаўнага духавенства і да сялянаў

Першыя тыдні паўстанцы мелі поспехі, але затым Кацярына ІІ замірылася з Турцыяй, што дазволіла перакінуць з паўднёвых межаў корпус Аляксандра Суворава.

Спачатку была захоплена Вільня, а пасля пала Варшава. Дарэчы, Варшаву Сувораў узяў з другога заходу, выразаўшы ў прадмесці Прага 20 тысяч чалавек. Некалькімі тыднямі раней Касцюшка трапіў у палон.

За паспяховае падаўленне паўстання А. Сувораў атрымаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай эканоміі 13 тыс. 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын). А яго імя носіць вучэльня ў Мінску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Той самы / адказаць
24.03.2020 / 09:47
Слава Тадэвушу Касьцюшку! Слава беларускаму нацыянальнаму герою!

Жыве Беларусь!
6
мясцовы2 / адказаць
24.03.2020 / 09:57
"За паспяховае падаўленне паўстання А. Сувораў атрымаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай эканоміі 13 тыс. 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын). А яго імя носіць вучэльня ў Мінску."

У чым сувязь 1-га і 2-га?
1
Ёпрст / адказаць
24.03.2020 / 10:40
Касцюшка беларус з адзнакай якасці, а Лукашэнка, як ён сам казаў, рускі з адзнакай якасці, так бы мовіць, суворавец!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31