Знайсці
24.03.2020 / 08:20РусŁacБел

Алімпійскі камітэт ЗША заклікаў адкласці Алімпіяду

Алімпійскі камітэт ЗША заклікаў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) адкласці правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў — 2020 у Токіа.

На сайце амерыканскай арганізацыі было апублікавана пасланне, у якім сказана, што правядзенне Алімпіяды ў Токіа неабходна адкласці на больш позні тэрмін з-за пандэміі каранавіруса.

Алімпійскія камітэты Канады і Нарвегіі ўжо абвясцілі, што не пусцяць сваіх спартсменаў на Алімпійскія гульні, калі турнір не будзе адменены.

Учора паведамлялася, што Алімпіяда будзе перанесена на 2021 год, але затым у Токіа заявілі, што рашэнне не прынята.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930