Даслаць навіну
Знайсці
26.03.2020 / 12:55 8

Інтэрнэт-банк Priorbank: пяць прычын, каб не ісці ў аддзяленне

Рытм нашага жыцця паскараецца з кожным днём. У апошнія некалькі гадоў з'явілася шмат мабільных дадаткаў і сэрвісаў, якія значна спрасцілі наша жыццё. Інтэрнэт-крамы і анлайн-сэрвісы дапамагаюць вырашаць бытавыя пытанні, тэлебачанне з анлайн-гульнямі даўно ўжо ўзялі на сябе забаўляльную функцыю, бізнэс сыходзіць на аддаленую працу, сацыяльныя сеткі часова замяняюць «жывыя» зносіны. 

А інтэрнэт-банк Priorbank прапануе сваім кліентам альтэрнатыву наведванню аддзялення — даступны функцыянал як мінімум не саступае таму, што можа выканаць спецыяліст на месцы. Да таго ж інтэрнэт-банк — гэта зручны і бяспечны спосаб самастойна кіраваць сваімі рахункамі.

Адным націскам на іконку ў смартфоне або наборам некалькіх знакаў у інтэрнэт-браўзеры вы самастойна зможаце вырашыць шматлікія фінансавыя пытанні:

  • лёгка пераводзіць грошы ўнутры краіны і за мяжу як фізічным, так і юрыдычным асобам,
  • афармляць крэдыты і ўносіць штомесячныя плацяжы,
  • адкрываць, папаўняць і закрываць дэпазіты,
  • абменьваць валюту і многае іншае.

На сайце банка вы можаце даведацца больш падрабязна пра яго магчымасці, а мы назавём 5 важкіх прычын, па якіх вам неабходны інтэрнэт-банк Prior Online.

Павялічыць

Эканомія часу

Каб аплаціць тавары і паслугі праз АРІП, уключаючы камунальныя плацяжы, аплату тэлефонаў, інтэрнэту і пагашэнне крэдытаў, вам спатрэбіцца ўсяго некалькі хвілін. Менш, чым вы выдаткуеце на тое, каб проста выйсці з дому.

А калі вы не знайшлі ў сістэме АРІП патрэбную паслугу або арганізацыю, то можна сфармаваць адвольны плацеж. Для гэтага дастаткова ведаць УНП, разліковы рахунак атрымальніка і код банка атрымальніка.

Павялічыць

Аўтаматызацыя аплаты

Для здзяйснення рэгулярных плацяжоў вы можаце наладзіць аўтааплату: проста ўкажыце, каму, калі і колькі плаціць. Усё астатняе за вас зробіць інтэрнэт-банк пры ўмове, што ў вас на рахунку дастаткова грошай.

Павялічыць

Даступнасць у любы момант

Вы кіруеце вашымі фінансамі, здзяйсняеце плацяжы, адкрываеце электронныя дэпазіты ў любы момант, а не толькі падчас працы аддзялення. Інтэрнэт-банк — гэта банк, які заўсёды з вамі ў выхадныя, святы, познім вечарам і нават ноччу.

Простае кіраванне карткамі

Вы ж памятаеце алгарытм дзеянняў, калі вы страцілі карту ці ў вас яе скралі? Неабходна патэлефанаваць ці прыйсці ў банк, назваць кодавае слова, папрасіць заблакаваць карту. А потым, калі вы яе выпадкова знойдзеце ў іншай кішэні, зноў ісці ў банк і прасіць разблакаваць. Усё можна зрабіць прасцей: зайсці ў асабісты кабінет інтэрнэт-банка і зрабіць абодва дзеянні самастойна. Як паказалі тэсты, гэта займае ад 8 да 12 секунд.

Гэтак жа лёгка ў адзін клік вы зможаце пераводзіць грошы паміж карткамі і мяняць абмежаванні па сумах зняцця і пераводу.

Павялічыць

І самае галоўнае: бяспека!

Вы можаце задаць пароль або выбраць адзін з альтэрнатыўных параметраў бяспекі для ўваходу: смарт-код, графічны ключ ці адбітак пальца. Усе аперацыі пацвярджаюцца электроннымі чэкамі і адпавядаюць самым высокім патрабаванням бяспекі.

Калі вы ўжо кліент банка, то вам сапраўды нікуды не трэба ісці. Нават каб падключыць інтэрнэт-банк, дастаткова зарэгістравацца на сайце інтэрнэт-банка або спампаваць мабільны дадатак. І заставацца ў зоне камфорту! Калі вы яшчэ не кліент, то можна аформіць картку на сайце, аднойчы наведаўшы найбліжэйшае да вас аддзяленне, і атрымліваць асалоду ўвесь астатні час ад дыстанцыйнага абслугоўвання. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

УНП 190247301

7
Fritz / адказаць
24.03.2020 / 13:41
Злрбны бурацін, Натое ATM на-беларуску размаўляе.
1
Jan / адказаць
24.03.2020 / 14:08
Было б добра, каб яны па-беларуску загаварылі і памылку ў сваёй беларускай назве выправілі
1
Злрбны бурацін / адказаць
24.03.2020 / 16:40
Fritz, вам дастаткова АТМ - калі ласка, але тут нам рэкламіруюць інтэрнэт-банк. У канкурэнтаў ёсць прапановы інтэрнэт-банкаў, дзе даўно ўсё па-беларуску без праблем, чаму я мушу аддаць перавагу Прыёру пры такім раскладзе? Пішу для прыёраўскіх маркетолагаў, у асноўным, аддайце загад аддзелу распрацоўкі ды зрабіце за тыдзень беларускую версію, тады і рэкламіруйцеся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31