Знайсці
23.03.2020 / 17:00РусŁacБел

«Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк» павысілі стаўкі па крэдытах на будаўніцтва і куплю жылля

З 23 сакавіка працэнтная стаўка на будаўніцтва і набыццё жылля на агульных умовах у абодвух банках устаноўлена на ўзроўні 14,19%. Раней стаўка па крэдытах на нерухомасць складала 12,32% у абодвух банках, піша Interfax.by.

Як паведамлялася, у канцы мінулага тыдня Нацбанк адмяніў да канца года дзеянне нарматыву разліковай велічыні стандартнай рызыкі (РВСР), які задаваў гранічна дапушчальны ўзровень ставак па дэпазітах і крэдытах у банкаўскай сістэме.

Нацбанк прыняў гэтае рашэнне ў сувязі з паслабленнем беларускага рубля з пачатку года больш чым на 25% і ростам попыту на валюту на ўнутраным рынку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031