Знайсці
23.03.2020 / 16:403РусŁacБел

Беларускія медыкі распавялі, ці варта хадзіць у кафэ, цырульні і салоны прыгажосці

Беларускія медыкі далі шэраг рэкамендацый па абароне ад каранавіруса ўладальнікам рэстаранаў, работнікам масажных салонаў і салонаў прыгажосці, піша Interfax.by.

«Мы рэкамендуем адсунуць столікі на 1-1,5 метра, каб было менш кантактаў», — сказала на прэс-брыфінгу ў Мінску ў панядзелак намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Між тым, яна адзначыла, што сітуацыя з каранавірусам у Беларусі кантралюецца, і ў Міністэрстве аховы здароўя не бачаць падстаў для рэкамендацый зачыняць пункты грамадскага харчавання.

«Зачыняць іх няма сэнсу. А вось пераходзіць на дастаўку прадуктаў і страў — вельмі нядрэнная мера», — адзначыла Карабан.

Аналагічнае меркаванне ў Міністэрстве аховы здароўя выказалі і адносна салонаў прыгажосці, цырульняў, масажных салонаў. Іх таксама не плануюць абмяжоўваць у працы, аднак раяць удакладняць у кліентаў, дзе яны былі папярэднія 14 дзён.

«Я б рэкамендавала тым, хто праводзіць маніпуляцыі розныя, пытацца ў людзей, якія да іх звяртаюцца, ці былі яны за межамі Беларусі апошнія 14 дзён. І, магчыма, нават адмаўляць ім у аказанні паслуг», — прапанавала намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан.

Яна патлумачыла, што такім чынам работнікі і сябе абароняць, і нагадаюць тым, хто прыехаў з-за мяжы, што тыя павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі, каб не ўяўляць небяспеку для навакольных.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031