Знайсці
23.03.2020 / 16:292РусŁacБел

Прадпрыемствы «Беллегпрама» выпусцілі больш за 4,5 мільёна масак

Фота Надзеі Бужан

Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» выпусцілі больш за 4,5 млн санітарна-гігіенічных масак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе «Беллегпрама».

«У суткі выпускаецца каля 300 тыс. медыцынскіх вырабаў, што дазваляе закрыць попыт унутры краіны. Ажыятажнага попыту на маскі ў аптэках няма. Аднак прадпрыемствы «Беллегпрама» вытворчасць медыцынскіх вырабаў не спыняюць, фарміруючы адэкватны стратэгічны запас», — адзначылі ў канцэрне.

У асноўным прадпрыемствы вырабляюць маскі з бавоўны, яны чатырохслаёвыя, шматразовыя, іх можна стэрылізаваць.

Разам з гэтым ААТ «Медлен» наладзіла выпуск аднаразовых масак. Яны трохслаёвыя: вонкавы і ніжні пласты вырабляюцца з нятканага матэрыялу «СпанБел» ААТ «СветлагорскХімвалакно», унутраны пласт — баваўняны матэрыял таксама беларускай вытворчасці ТАА «Медватфарм».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031