Знайсці
23.03.2020 / 16:04РусŁacБел

У Францыі хворага на каранавірус мужчыну ізалявалі, але ён прабег марафон. На сваім балконе 

Жыхар французскага горада Бальма прабег марафон на сяміметровым балконе свайго дома. Пра гэта паведамляе выданне Daily Mail.

32-гадовы Эліша Начамовіц прабег 42,2 кіламетра на балконе сваёй кватэры. Ён бег шэсць гадзін 48 хвілін і зрабіў каля шасці тысяч колаў па балконе. Такім чынам ён захацеў паказаць, што не варта перажываць і адмаўляцца ад любімых заняткаў з-за ізаляцыі пры каранавіруснай інфекцыі.

Яго дзяўчына падчас прабежкі прыносіла яму ваду і M&Ms. Эліша збіўся з ліку, колькі паваротаў яму давялося зрабіць, але крокамер працягваў лічыць кіламетры і паказваў, колькі яшчэ бегчы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930