Знайсці
23.03.2020 / 15:43РусŁacБел

Розніца — у паўтара раза. У Беларусі параўналі цэны на хайповыя тавары

Мука ў розных супермаркетах адрозніваецца ў цане на 13% і вышэй, алей — на 25%, туалетная папера — у паўтара разы. Каманда сэрвісу па параўнанні цэн у крамах InfoPrice супаставіла цэны на тавары павышанага попыту ў розных сетках.

Стартап InfoPrice, які адсочвае цэны на дзясяткі тысяч пазіцый, адабраў тавары ажыятажнага попыту. Маніторынгам ахапілі 6 гандлёвых сетак: «Еўраопт», «Суседзі», «Карона», «Віталюр», «Гіпа» і Green. Высветлілася, што на ўсе хайповыя тавары цэны ў залежнасці ад сеткі адрозніваюцца ў сярэднім на 10-20%.

Так, пшанічная мука ў кілаграмовай фасоўцы вагаецца ў цане на 13-14%, а самая танная каштуе менш рубля. У пачках па два кіло розніца больш адчувальная — на 28% і вышэй. Падобная сітуацыя са сланечнікавым алеем, які можа «скакаць» на 25% у розных крамах.

Самым хайповым таварам апынулася туалетная папера. Цэны на яе адрозніваюцца ў розных сетках у паўтара раза. Блок з 4 мяккіх рулонаў можна знайсці за 1,79 рубля, а ўпакоўка жорсткай паперы каштуе 39 капеек.

Ніжэй за ўсё рызыка пераплаціць за грэчку — у сярэднім каля 6%. Крупы расійскай вытворчасці цяпер каштуюць ад 1,59 рубля за 800 грамаў. Практычна ідэнтычныя цэны выстаўляюць рытэйлеры і на беларускія кансервы са свініны і ялавічыны.

Цэны на беларускія макароны ў сярэднім адрозніваюцца на 10%. Мабыць, па іх рытэйлеры прытрымліваюцца мінімальных нацэнак. Затое некаторыя сеткі адыгрываюцца на італьянскай пасце: пры няўдалым выбары крамы можна пераплаціць на 65% ад рынкавай цаны.

Самыя ўражлівыя нацэнкі дзейнічаюць на гарбату і каву. На папулярныя пазіцыі кошты могуць адрознівацца ўдвая ў залежнасці ад рытэйлера. На банцы растваральнай кавы можна зэканоміць да 10 рублёў, а на ўпакоўцы англійскага чаю — каля пяці.

Паводле даследавання, самы нізкі чэк на ўвесь кошык тавараў павышанага попыту паказаў «Еўраопт». Аднак на асобныя пазіцыі цэны ніжэйшыя ў іншых сетках. Пры жаданні можна прыцаніцца самастойна. У InfoPrice адзначаюць, што за адзін паход у краму можна сэканоміць 30-40 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930