Знайсці
23.03.2020 / 13:0510РусŁacБел

Кітайскі эксперт: Еўропе можа спатрэбіцца 2 гады, каб перамагчы каранавірус

Кітайскі эксперт па інфекцыйных захворваннях лічыць, што Еўропе трэба забыцца, што пандэмія Covid-19 хутка скончыцца, і падрыхтавацца да бітвы, якая можа доўжыцца да 2 гадоў. Такім прагнозам старшыня клінічнай экспертнай групы Шанхая Covid-19 Чжан Вэньхонг падзяліўся на відэаканферэнцыі, арганізаванай консульствам Кітая ў Дзюсэльдорфе, перадае «South China Morning Post». 

«Гэта будзе нармальна, калі вірус прыйдзе і сыдзе — і будзе доўжыцца адзін-два гады… Магу вам сказаць: забудзьцеся, што ў найбліжэйшы час пандэмія ў Еўропе скончыцца.

Каб ліквідаваць гэтую ўспышку за кароткі прамежак часу, меры павінны быць вельмі радыкальнымі. Калі ўвесь свет зможа перастаць рухацца на працягу чатырох тыдняў, пандэмія можа быць спыненая. Але я не магу сабе ўявіць поўнае глабальнае спыненне. Нават у Нямеччыне ці Еўропе», — заявіў інфекцыяніст. 

Чжан Вэньхонг, які таксама з'яўляецца дырэктарам аддзела інфекцыйных хвароб універсітэцкай бальніцы Хуашань Фудан у Шанхаі, заявіў, што Кітаю ўдалося закрыць гарады паўсюдна, бо першая ўспышка супала з навагодняй ноччу, калі школы і прадпрыемствы ўсё роўна мусілі закрыцца.

Раней ён прагназаваў, што эпідэмія ў Кітаі набудзе пік паміж красавіком і чэрвенем, а потым адступіць летам, перыядычна паўтараючыся на працягу восені і зімы — і пік надыдзе наступнай вясной, хоць і ў меншым маштабе.

Але паколькі эпідэмія стала пандэміяй, яна непазбежна будзе доўгай, і калі яна можа быць узята пад кантроль — гэтым летам ці наступным, — будзе залежаць ад глабальных намаганняў па яе спыненні, сказаў кітайскі эксперт.

На яго думку, без адначасовых дзеянняў ва ўсім свеце, тыя краіны, якія ўводзяць жорсткія меры, усё яшчэ будуць рызыкаваць завезенымі інфекцыямі, як гэта адбываецца ў Кітаі.

Чжан Вэньхонг мяркуе, што па меры распаўсюджвання хваробы і павелічэння колькасці загінулых, урады могуць змяніць свае стратэгіі і больш жорстка ізаляваць людзей. На яго думку, калі стратэгіі ўсіх краін становяцца больш актыўнымі, «эфектыўны кантроль над пандэміяй — толькі пытанне часу».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930