Знайсці
23.03.2020 / 11:473РусŁacБел

Японія прызнала немагчымасць правядзення Алімпіяды

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ падчас выступу ў парламенце прызнаў, што Алімпійскія гульні, запланаваныя на лета 2020 года, немагчыма правесці з-за сітуацыі з каранавірусам. Словы палітыка прыводзіць ТАСС.

«Я думаю, што сітуацыя ў свеце цяпер не такая, каб праводзіць Алімпіяду», — прыводзіць словы Абэ агенцтва. Прэм'ер-міністр таксама адзначыў, што абмяркуе пытанне арганізацыі Гульняў з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томасам Бахам.

Алімпійскія гульні ў Токіа запланаваны з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. У нядзелю Томас Бах заявіў, што на працягу чатырох тыдняў МАК прыме рашэнне адносна магчымасці правядзення Гульняў ва ўстаноўленыя тэрміны. У панядзелак Нацыянальны алімпійскі камітэт Канады першым адмовіўся адправіць зборную ў Токіа. Затым адмовілася і Аўстралія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031