Знайсці
22.03.2020 / 21:08РусŁacБел

Італія спыняе працу прадпрыемстваў, акрамя жыццёва неабходных, каб спыніць каранавірус

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Конці абвесціў пра спыненне працы прадпрыемстваў, акрамя жыццёва неабходных, прынамсі да 3 красавіка.

Улады краіны спадзяюцца, што такі крок дапаможа спыніць распаўсюд каранавіруса, эпіцэнтрам новай успышкі якога стала Італія.

Застануцца працаваць прадуктовыя крамы, аптэкі, банкі, а таксама тыя заводы і фабрыкі, якія ўключаныя ў ланцужкі вытворчасці жыццёва важных тавараў (харчовая, фармацэўтычная ды іншыя падобныя галіны).

Лічба ахвяр каранавіруса ў Італіі перавысіла 5400.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера