Знайсці
22.03.2020 / 20:512РусŁacБел

Ангела Меркель на каранціне: у доктара, які тры дні таму рабіў ёй прышчэпку, выявілі каранавірус

Ангела Меркель на каранціне: у доктара, які тры дні таму рабіў ёй прышчэпку, выявілі каранавірус.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар нямецкай канцлеркі.

Пра неабходнасць каранціну кіраўніцы Нямеччыны паведамілі адразу пасля таго, як яна абвесціла пра ўвядзенне драконаўскіх захадаў дзеля спынення пандэміі. Жыхарам Нямеччыны забаронена збірацца групамі больш за два чалавекі, зачыняюцца ўсе аб'екты грамадскага харчавання.

У Германіі выяўлена амаль 25 тысяч носьбітаў віруса, 92 чалавекі памерлі. Краіна праводзіць адну з самых шырокіх кампаній дыягностыкі віруса ў свеце. Дзякуючы гэтаму, смяротнасць ад яго ў ФРГ пакуль адна з найніжэйшых.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера