Знайсці
22.03.2020 / 20:0411РусŁacБел

Германія ўводзіць драконаўскія каранцінныя меры: больш за два не збірацца, закрыць усе кафэ

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэм'ер-міністры федэральных зямель у рамках тэлефоннай канферэнцыі, якая прайшла ў нядзелю, 22 сакавіка, дамовіліся зрабіць яшчэ больш жорсткімі каранцінныя меры з-за эпідэміі каранавіруса ў Германіі, перадае dw.com.

Асноўны пункт: больш за два чалавекі не збірацца. Выключэнне зроблена для членаў сям'і, а таксама людзей, якія жывуць адзінай хатняй гаспадаркай.

Кантакты з іншымі людзьмі неабходна абмежаваць да мінімуму. Для гэтага, у прыватнасці, захоўваць дыстанцыю не менш за 1,5 метра ад найбліжэйшага чалавека ў грамадскіх месцах.

Усе кафэ і рэстараны павінны быць зачыненыя. Аналагічнае тычыцца паслуг у вобласці асабістай гігіены, у тым ліку цырульняў і касметычных студый.

Але, згодна з пагадненнем, па-ранейшаму дазваляюцца паездкі на працу або для дапамогі іншым людзям. Індывідуальныя заняткі спортам і фізічныя практыкаванні на свежым паветры будуць па-ранейшаму магчымыя.

Парушэнні абмежаванняў па кантактах будуць кантралявацца адміністрацыйнымі органамі і паліцыяй. Па словах прэм'ера Паўночнага Рэйна — Вестфаліі Арміна Лашэта, парушэнні будуць карацца штрафамі аж да 25 тысяч еўра.

Новыя правілы будуць дзейнічаць на працягу найбліжэйшых двух тыдняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930