Знайсці
22.03.2020 / 19:4110РусŁacБел

Банкі раяць расплачвацца картамі, бо ўсе наяўныя адпраўляюць у каранцін

Банкі рэкамендуюць беларусам скараціць выкарыстанне наяўных грошай на карысць дыстанцыйнай аплаты тавараў і паслуг. Некаторыя і зусім раяць устрымацца ад аплаты гатоўкай. У Нацбанку распавялі TUT.BY, якія грошы трапляюць пад каранцін.

Там растлумачылі, што цяпер «ўся грашовая наяўнасць, якая паступае ў Нацыянальны банк, першапачаткова змяшчаецца на 14-дзённы каранцін».

— Затым ажыццяўляецца стараннае сартаванне банкнот і манет па ступені забруджанасці і зносу, пасля якой назад у абарачэнне выдаюцца толькі чыстыя, без пашкоджанняў банкноты і манеты, а па нізкіх наміналах банкнот (5 і 10 рублёў) — у абарачэнне выдаюцца пераважна новыя банкноты. Пры гэтым варта ўлічваць, што колькасць грашовай наяўнасці, якая выпускаецца з Нацыянальнага банка штомесяц, складае невялікую долю ўсёй наяўнасці, якая знаходзіцца ў абароце (у касах банкаў і НКФА, на руках у фізічных асоб, у касах юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і г.д.), — растлумачылі ў Нацбанку.

Рэгулятар звяртае ўвагу на тое, што «пасля кантакту нават з банкнотамі і манетамі, якія не маюць забруджванняў, неабходна выконваць традыцыйныя правілы гігіены».

«Найбольш жа бяспечным з'яўляецца выкарыстанне бескантактавых плацяжоў і дыстанцыйных каналаў банкаўскага абслугоўвання», — адзначаюць у Нацбанку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера