Даслаць навіну
Знайсці
22.03.2020 / 20:40 13

Тлумачым, чаму наступныя тыдні ў свеце працягнецца рост смерцяў ад каранавіруса

Павялічыць

Носьбіта каранавіруса забіраюць у бальніцу ў Мінску. Ілюстрацыйнае фота vk.com/chp_minska.

Крывая смерцяў паўтарае крывую выяўленых носьбітаў з затрымкай на 10—15 дзён. Мінулыя тыдні лічба заражэнняў рэзка расла. Гэта азначае, што пакуль усё будзе кепска.

Пандэмія каранавіруса не сціхае, чаканні аптымістаў не спраўдзіліся.

Чатыры дні назад ад Covid-19 у свеце памерла 973 чалавекі, тры дні таму — 1080, пазаўчора — 1356, учора — ужо 1626. За два дні колькасць смерцяў вырасла на 51%, за тры — на 67%. Няўжо ў такім тэмпе і далей будзе павялічвацца?

За гэтай матэматыкай стаяць жывыя людзі — якія задыхаюцца і сыходзяць.

На жаль, наступныя два тыдні — прагноз змрочны. А далей залежыць ад двух фактараў. Ці дадуць эфект драконаўскія каранцінныя абмежаванні ў Заходняй Еўропе і ці палыхне пандэмія ў краінах Трэцяга свету і Усходняй Еўропы, куды яна ўжо даволі глыбока пранікла. 

Калі параўнаць графікі рэгістрацыі колькасці выпадкаў інфікавання і смяротнасці ў часе першага ўсплёску каранавіруса, які адбыўся ў Кітаі, бачна, што другі графік у цэлым паўтарае першы — з прамежкам прыкладна 10—15 дзён.

Павялічыць

Колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў свеце за дзень.

Павялічыць

Колькасць смерцяў ад каранавіруса ў свеце за дзень.

Варта нагадаць, што ў 80% выпадкаў людзі пераносяць каранавірус зусім лёгка, часам нават бессімптомна, але ў такім нібы цалкам здаровым стане яны здольныя заражаць іншых людзей — многія не могуць у такое паверыць, гэта нязвыкла.

Прыкладна ў 14% выпадкаў цячэнне хваробы, наадварот, цяжкае. Яна пераходзіць у пнеўманію з дыхавіцай.

Што да працэнту смяротнасці, то ён залежыць ад таго, ці ўлічваюцца бессімптомныя выпадкі. У Паўднёвай Карэі, дзе выяўленне інфікаваных людзей вельмі стараннае, проб людзі здаюць шмат, а медыцына высокаразвітая, смяротнасць складае на сёння каля 1,1% ад агульнай колькасці выяўленых носьбітаў. У той жа час у Кітаі яна перавысіла 4%, а ў краінах, дзе хваля заражэнняў такая высокая, што медыцына вымушаная канцэнтравацца толькі на цяжкіх выпадках, а тэсціраваць — толькі людзей з выразнымі сімптомамі, ён зашкальвае. Напрыклад, у Італіі на сёння памерлі 9% выяўленых хворых. Прычым у эпіцэнтры эпідэміі, на поўначы, гэтая доля яшчэ вышэйшая.

Чым большая хваля эпідэміі, тым горшая выжывальнасць пацыентаў. Гэта выразна прадэманстравалі нават такія развітыя краіны, як Італія і Іспанія (графікі тут), з адукаваным насельніцтвам і неблагой медыцынай.

Калі прааналізуем дынаміку выяўлення пацыентаў з каранавірусам два тыдні, тыдзень назад, мы з вялікай імавернасцю спрагназуем колькасць фатальных выпадкаў у наступныя дні.

Трывогу выклікае сітуацыя ў такіх краінах, як Інданэзія (ужо 48 смяротных выпадкаў пры ўсяго 514 выяўленых носьбітаў), на Філіпінах (25 смерцяў з 380), у Іраку (20 з 223). Колькасць смяротных выпадкаў там такая, што не можа быць двух тлумачэнняў — там гуляе шмат «няўлічаных» носьбітаў каранавіруса.

Спадзяванні, што вірус будзе забіваць сухата і гарачыня, здаецца, пакуль не спраўджваюцца.

Такая колькасць смяротных выпадкаў будзе змушаць усё новыя краіны закрываць межы і ўводзіць каранцін, каб ратаваць жыцці. У краінах, дзе будзе адбывацца абвальны рост, як у Італіі, улады будуць вымушаныя абмяжоўваць эканамічную актыўнасць да мінімуму, у іх проста не застаецца іншага выйсця. Гэта, у сваю чаргу, будзе парушаць ланцужкі сусветнага тавараабмену з непрадказальнымі наступствамі.

Усё больш шанцаў, што сусветная эканамічная дэпрэсія ў выніку пандэміі можа стаць адной з найгоршых у гісторыі.

Нішто пакуль не паказвае, што эпідэмія ў еўрапейскіх краінах дасягнула піку.

Наадварот, нарастае колькасць выяўленых выпадкаў у такіх краінах, як Турцыя (947 выяўленых носьбітаў, 21 смяротны выпадак), Расія (367 носьбітаў). Трывожная сітуацыя склалася ў Нідэрландах (179 памерлых, графікі тут) і Брытаніі (244 памерлых) — дзвюх краінах, дзе эпідэмічныя школы спачатку пераканалі ўлады краіны трымацца тэорыі фарміравання «калектыўнага імунітэту» і не ўводзіць строгіх каранцінных мер. Брытанія ўжо адраклася ранейшай стратэгіі.

Вымушана спыніліся і многія малыя краіны — ад Швейцарыі да Чэхіі. А краіны, якія пакуль адносна мала заражаныя, ад Літвы і Украіны да Руанды і Аргенціны, уводзяць масавыя абмежаванні, каб італьянскі і іспанскі сцэнар хоць у іх не паўтарыўся. Яны прэвентыўна спынілі заняткі ў школах і ВНУ, зачынілі забаўляльныя ўстановы, спынілі спартовыя і масавыя мерапрыемствы, закрылі межы. Такія захады даюць эфект, паказвае прыклад Нямеччыны (графікі тут).

Абмежаванні на перасячэнне граніц і масіраваная кампанія «Заставайцеся дома», якую праводзяць краіны-суседкі Беларусі, стала адносным шчытом і для нашай краіны. Патокі падарожнікаў, прынамсі, паменшалі.

Хоць прагнозы на наступныя тыдні змрочныя, застаецца надзея, што строгі каранцін, уведзены ўжо ў большасці дзяржаў, стрымае лічбу ахвяр каранавіруса ў межах тысяч за дзень і не дасць ёй дасягнуць большых парадкаў. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Андрэй Дынько

0
Милана Стикер / адказаць
23.03.2020 / 10:49
Жаль людей
11
Пан Анрюша / адказаць
23.03.2020 / 11:01
Лукашенко все делает правильно, нельзя вводит более строгих мер без необходимости, ввести, ЧС закрыть все , эти вещи можно сделать один раз
1
партисаниваноф / адказаць
23.03.2020 / 12:21
Лісей, глупства, прабачце. Па першае усе праблемы з харчам и инш. вырашаюцца элементарна. Для гэтага и патрэбна увядзенне мер падобных да ЧС. Мусиць быць штаб, на ем - усе прадугледзиць и зкаардынаваць. Чым меньш старыя будуць хадзиць па крамах - тым лепей и тым меньшая рызыка у их нешта падхапиць, нават кали яны будуць сядзець з унуками. Па другое, кали ужо есць рэжым, дык няхай ад яго будзе хоць якая карысць - як раз у таких умовах ен и павинен паказаць што можа - тольки юродзивых дубинами лупиць и па кутузках трымаць, ци эффектыуна вврашаць пытанни нацвянальнай бяспеки.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31