Знайсці
22.03.2020 / 17:078РусŁacБел

У гульні чэмпіянату Беларусі па футболе суддзя прызначыў ажно пяць пенальці. Такога яшчэ не было ВІДЭА

З усіх еўрапейскіх краін толькі ў Беларусі працягваюцца спартыўныя турніры. За імі цяпер сочаць па ўсім свеце, а правы на тэлетрансляцыю вышэйшай лігі набылі ў Расіі і Украіне. І беларускаму футболу ёсць чым здзівіць замежнага гледача.

Учора ўсе захапляліся заўзятарам-баяністам на матчы «Іслач» — «Нёман», а сёння суддзя Сяргей Чыстоў прызначыў ажно пяць пенальці ў матчы «Слуцка» і «Славіі». Чатыры ў вароты мазырчукоў і адзін — у слуцкую браму.

Гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць случчакоў — адзін з 11-метровых удараў яны ўмудрыліся не рэалізаваць.

Як паведамляе «Прэсбол», такім чынам у Слуцку быў усталяваны рэкорд па прызначаных пенальці. У 2004 годзе ў гульні «Белшына» — «Зорка-ВА-БГУ» было 4 адзінаццаціметровыя ўдары. Што цікава, адзін з іх выконваў якраз Сяргей Чыстоў, але забіць не змог.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930