Знайсці
21.03.2020 / 20:481РусŁacБел

Беларусы змогуць вылецець расійскімі авіярэйсамі з трэціх краін

Ніякіх праблем у грамадзян Беларусі, якія маюць на руках квіткі на вылет бартамі расійскіх авіяперавозчыкаў з трэціх краін, быць не павінна. Пра гэта гаворыцца ў заяве пасла Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава.

Паводле яго слоў, адпаведнае распараджэнне ўрадам Расіі выдадзена. Акрамя таго, як адзначыў пасол, кіраўнік Федэральнага агенцтва паветранага транспарту Аляксандр Нерадзька, пацвердзіў, што ўсе ўказанні ў мэтах выканання ўрадавага распараджэння авіяцыйным кампаніям Расіі дадзены.

Мезенцаў падкрэсліў, што пасольства Расіі ў Беларусі знаходзіцца ў цесным кантакце з МУС краіны, а таксама з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, які «зрабіў вельмі шмат для таго, каб бакі аказвалі максімальную ўвагу грамадзянам, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930