Знайсці
21.03.2020 / 19:21РусŁacБел

Каля 140 дзяцей на трох аўтобусах даставілі ў Беларусь з Латвіі

Сёння праз пункт пропуску «Урбаны» ў Браслаўскім раёне вярнуліся на радзіму 140 беларускіх дзяцей, якія адпачывалі ў Юрмале ў санаторыі «Беларусь», паведамляе БелТА.

Пасля рашэння Латвіі адмяніць міжнародныя перавозкі пасажыраў (у тым ліку аўтобусамі) пытанне вяртання дзяцей вырашалі МЗС і Мінтранс. Тры аўтобусы з беларускімі нумарамі ўчора ўпусцілі на тэрыторыю Латвіі, сёння яны вярнуліся. Беларускія памежнікі ва ўзаемадзеянні з латвійскімі калегамі аператыўна аформілі 140 дзяцей, якія паедуць у Гомель.

Усе школьнікі прайшлі неабходны санітарна-каранцінны кантроль. Па Беларусі іх будуць суправаджаць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Таксама сёння ноччу перасякуць беларуска-латвійскую мяжу 24 грамадзяніны Ізраіля, якія не маглі выехаць з Латвіі. Іх перавязуць у Мінск, каб са сталіцы яны вылецелі дадому.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера