Знайсці
21.03.2020 / 12:2749РусŁacБел

Лукашэнка пра смерць жанчыны ў Віцебску: Неабходна разабрацца з нягоднікамі, якія ўкідваюць гэтыя фэйкі

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ў Палацы Незалежнасці запатрабаваў разабрацца з «распаўсюджвальнікамі фэйкаў» пра смерці з-за каранавіруса, перадае БелТА.

«Валерый Паўлавіч [старшыня КДБ Вакульчык], ужо хопіць на гэта глядзець. Трэба добра прайсціся па гэтых сайтах, каналах. Загінула жанчына ў Віцебску — ніякага там каранавіруса, і пасля гібелі ўзялі аналізы некалькі разоў. Мне дакладваюць па кожным выпадку падобных смерцяў. Няма, узялі, раскаталі, што загінула нібыта ад каранавіруса. Для чаго? Каб стварыць паніку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што неабходна разабрацца з «нягоднікамі, якія ўкідваюць гэтыя фэйкі». «Навошта яны людзей атручваюць?» — спытаў ён.

Чытайце таксама: У Віцебску памерла 58-гадовая жанчына з пнеўманіяй. Сваякі: У яе быў каранавірус. Мінздароўя: Covid-19 не было

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера