Знайсці
21.03.2020 / 10:5312РусŁacБел

Колькасць пнеўманій у Маскве ў студзені вырасла на 1860. Улады: «Не звязана з каранавірусам»

Першы мабільны пункт праверкі на каранавірус адкрыўся ў аэрапорце Пулкава пад Пецярбургам. Экспрэс-тэсты робяць проста на месцы. Фота Fontanka.ru

Трывогу забіла кіраўніца незалежнага прафсаюза медработнікаў Расіі Анастасія Васільева. Расстат зафіксаваў рост выпадкаў пнеўманіі ў Маскве ў студзені з 5058 у 2019 годзе да 6921 у 2020-м. 

Пры гэтым няма ніякіх відавочных падстаў для такога росту. Сезонная эпідэмія ВРВІ і грыпу гэтай зімой была слабая, бо надвор'е трымалася стабільна цёплае. А ў цэлым па Расіі колькасць пнеўманій заставалася на ўзроўні мінулага года.

Ці не звязаны студзеньскі скачок пнеўманій у Маскве з кітайскім каранавірусам, які менавіта ў студзені пачаў распаўсюджванне па свеце? Менавіта Масква мае цесныя камерцыйныя сувязі з Кітаем, у Маскве знаходзяцца гіганцкія гуртовыя і рознічныя рынкі, якія забяспечваюцца прадукцыяй з Кітая.

Прызнаць гэты факт — было б раўназначна прызнанню, што ў Расіі прамаргалі першую хвалю каранавіруса. Вірус з Масквы не мог не трапіць у Беларусь, звязанай з расійскай сталіцай дзясяткамі цягнікоў і авіярэйсаў.

Медычныя ўлады Масквы абвяргаюць: гэта іншыя пнеўманіі, з каранавірусам не звязаныя. Больш за тое, уласная статыстыка маскоўскага ўпраўлення аховы здароўя і росту не фіксуе, а наадварот, назірае зніжэнне адпаведна на 8% і 7% проці мінулага года. Гэта быў проста статыстычны збой у сістэме Расстата.

Атмасфера недаверу характэрная не толькі для Расіі, але і для іншых аўтарытарных і дыктатарскіх рэжымаў. Людзі баяцца, што ўлады ў гэтых краінах думаюць не столькі пра мінімізацыю маштабаў эпідэміі, колькі пра тое, каб статыстыка выглядала лепш, чым у іншых краінах.

Падазрэнне ў навукоўцаў выклікала таксама статыстыка ў Іране і Кітаі. 

Усяго па стане на 20 сакавіка ў свеце ад каранавіруса памерла больш за 11 тысяч чалавек. Смяротнасць асабліва высокая ў людзей, старэйшых за 60 і, асабліва, за 80 гадоў. Мужчыны паміраюць удвая часцей за жанчын, выявілі эпідэміёлагі на аснове аналізу статыстыкі Кітая.

Другая хваля каранавіруса прымусіла расійскія ўлады паставіцца да яго ўсур'ёз. Расія закрыла свае межы, інфармацыя пра хваробу выйшла на першыя старонкі расійскіх СМІ.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930