Знайсці
20.03.2020 / 21:0937РусŁacБел

Мінздароўя: У памерлай віцяблянкі былі пнеўманія, цукроўка, артэрыяльная гіпертэнзія, бранхіт — але не каранавірус

Міністэрства аховы здароўя адрэагавала на публікацыю «Нашай Нівы» пра смерць жанчыны ў Віцебску. Нагадаем, сваякі жанчыны сказалі, што ў яе быў каранавірус.

Чытайце таксама: У Віцебску памерла 58-гадовая жанчына з пнеўманіяй. Сваякі: У яе быў каранавірус. Мінздароўя: Covid-19 не было

У Міністэрстве аховы здароўя пацвярджаюць, што пацыентку шпіталізавалі 15 сакавіка. Жанчына нікуды з краіны не выязджала. Паступала яна з першасным дыягназам «пнеўманія», тэмпература была на працягу тыдня. У анамнезе — цукроўка, артэрыяльная гіпертэнзія, хранічны бранхіт і падвышаная маса цела. У сувязі з тым, што ёй пры паступленні быў выстаўлены дыягназ «пнеўманія», дактары, выконваючы загад Міністэрства аховы здароўя (усе пнеўманіі тыпуюцца на каранавірус), узялі ў яе мазок. Такі ж аналіз прапанавалі здаць блізкім сваякам. На наступны дзень прыйшоў адмоўны вынік на аналіз пацыенткі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Сваякі атрымаюць вынікі на наступным тыдні.

У сувязі з тым, што ў гэты час бальніцу перапрафіліравалі на працу з вострымі пнеўманіямі і віруснымі інфекцыямі, супрацоўнікі згодна з загадам Мінздароўя абавязаны абследавацца раз у два тыдні.

Абавязковы каранцін ні муж, ні іншыя сваякі (улічваючы, што яны былі на пахаванні) не абавязаны выконваць.

NN.by, фота БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930