Знайсці
20.03.2020 / 18:466РусŁacБел

Банкам рэкамендавалі даць насельніцтву крэдытныя канікулы

Нацыянальны банк рэкамендаваў камерцыйным банкам разгледзець магчымасць даць грамадзянам адтэрміноўкі вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстанне ім. Гэта вынікае з ліста рэгулятара ў адрас банкаў.

Гэтыя рэкамендацыі дадзеныя «ў мэтах зніжэння крэдытнай нагрузкі на грамадзян у сувязі з пагаршэннем іх фінансавага становішча і немагчымасцю належнага выканання імі абавязацельстваў па крэдытных дагаворах».

Крэдытныя вакацыі могуць быць дадзеныя пры ўмове наяўнасці дакументаў. Адначасова з гэтым будзе прадоўжаны тэрмін вяртання (пагашэння) крэдыту.

У Нацбанку лічаць, што ў сувязі «з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай існуе імавернасць скарачэння даходаў арганізацый і прадпрыемстваў з прычыны абмежавання або немагчымасці ажыццяўлення імі сваёй дзейнасці, што можа выклікаць неабходнасць даць работнікам сацыяльныя адпачынкі з частковым захаваннем заработнай платы». Акрамя таго, многія грамадзяне могуць вымушана знаходзіцца ў сацыяльных адпачынках без захавання зарплаты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930