Знайсці
20.03.2020 / 18:28РусŁacБел

Дарадцы ўрада Брытаніі: Абмежаванні з-за каранавіруса могуць працягвацца год

Па словах навукоўцаў, што кансультуюць брытанскі ўрад па каранавірусным крызісе, абмежавальныя меры па мінімізацыі сацыяльных кантактаў у Брытаніі, магчыма, прыйдзецца захоўваць на працягу года, каб прадухіліць перагрузку службы аховы здароўя, паведамляе Reuters.

Пра гэта гаворыцца ў дакуменце навукова-кансультацыйнай групы па надзвычайных сітуацыях, апублікаваным у пятніцу.

Па словах навукоўцаў, ураду, можа, прыйдзецца чаргаваць перыяды больш строгіх абмежаванняў і больш мяккіх.

Меры, якія павінны захоўвацца на працягу «працяглага перыяду», уключаюць агульнае сацыяльнае дыстанцыяванне, закрыццё школ і ізаляцыю хатніх гаспадарак, гаворыцца ў справаздачы навукоўцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031