Знайсці
20.03.2020 / 22:2312РусŁacБел

З'явілася страхоўка ад каранавіруса. Калі чалавек памрэ, сваякам заплацяць у 100 разоў больш

«Белдзяржстрах» прапанаваў кліентам новую паслугу — страхаванне ад каранавіруса.

Страхавая сума — ад 3000 рублёў. Узнос — 1% ад страхавой сумы.

Колькі заплацяць пацыенту ці яго сваякам у выпадку хваробы?

Калі хвароба выявіцца раней, чым праз 21 дзень, 15% ад страхавой сумы. Калі пазней — 20%. Нарэшце, у выпадку смерці спадчыннікам памерлага заплацяць 100%.

Іншымі словамі, калі нехта застрахуе сябе на $100 і раптам памрэ, яго сваякі атрымаюць $10 тысяч.

«Такая дамова з’явілася яшчэ ў 2009 годзе, — патлумачылі ў «Белдзяржстраху». — Яна называецца «Добраахвотнае страхаванне ад небяспечных захворванняў». Паслугу страхавання ад каранавіруса мы дадалі, калі пачаўся ажыятаж і з’явіліся першыя захварэлыя.

Акрамя каранавіруса, застрахаваць сябе можна ад ВІЧ-інфекцыі, халеры, чумы і іншых цяжкіх хвароб».

У «Белдзяржстраху» пацвердзілі, што попыт на паслугу ёсць і некалькі чалавек ужо застрахаваліся.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930