Знайсці
20.03.2020 / 17:372РусŁacБел

Беларусь і Польшча правядуць сумесную трэніроўку ВПС і войскаў СПА

Сумесная трэніроўка ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі і Паветраных Сіл Польшчы па абмене інфармацыяй аб палётах паветраных судоў адбудзецца 25 сакавіка ў рамках падрыхтоўкі да сумесных дзеянняў па забеспячэнні бяспекі ў паветранай прасторы падчас чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе і Еўрапейскіх гульняў у 2023 годзе, паведамляе Міністэрства абароны.

Трэніроўка дазволіць адпрацаваць механізм дзеянняў у выпадку ўзнікнення інцыдэнтаў у паветранай прасторы, павысіць ступень гатоўнасці службовых асоб пунктаў кіравання да зладжаных сумесных дзеянняў у выпадку актаў паветранага тэрарызму.

Сумесная трэніроўка спланаваная беларускім і польскім бакамі ў лістападзе 2019 года і ўключана ў План міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на 2020 год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера