Знайсці
20.03.2020 / 16:1141РусŁacБел

Севярынец, Саннікаў і Нехта заклікалі абвясціць «народны каранцін»

Зварот з'явіўся на старонцы Паўла Севярынца ў фэйсбуку. Дакумент падпісалі паэт Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч, Генадзь Фядыніч, рэжысёр Юры Хашчавацкі. 

«Урад прадэманстраваў сваю поўную няздольнасць зрабіць адэкватныя захады для таго, каб супрацьстаяць імкліваму распаўсюджванню пандэміі ў Беларусі. Міністэрства аховы здароўя, міністэрства адукацыі, іншыя ўстановы выконваюць не свой прафесійны абавязак, а загады зверху, пазбаўляючы людзей дакладнай i рэгулярнай інфармацыі пра каранавірус і яго распаўсюд у Беларусі», — перакананыя аўтары звароту. 

Якія меры неадкладна патрабуюць увесці з 23 сакавіка па 5 красавіка падпісанты?

— адмовіцца ад удзелу ва ўсялякіх масавых мерапрыемствах;

— не адпраўляць дзяцей у яслі, дзіцячыя садкі, школы ды іншыя навучальныя ўстановы;

— не наведваць універсітэты, патрабаваць ад кіраўніцтва навучальных устаноў увядзення дыстанцыйнага навучання;

— звесці свае сацыяльныя кантакты да мінімуму. У многіх краінах апраўданым падчас каранціну з'яўляецца выхад з дому толькі ў прадуктовую краму ці аптэку;

— забяспечыць самаізаляцыю і выкананне санітарных правілаў, праводзіць дбайную дэзінфекцыю месцаў пражывання, асабліва інтэрнатаў.

«Мы можам і павінны самі паклапаціцца пра сябе, пра сваіх родных і блізкіх, надаць асаблівую ўвагу нашым пажылым сваякам», — нагадваюць аўтары звароту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера