Знайсці
20.03.2020 / 15:411РусŁacБел

Гарадскі транспарт Мінска з 23 сакавіка па раніцах будзе хадзіць часцей

Фота Надзеі Бужан

 У Мінску з 23 сакавіка ўносяцца змены ў працу гарадскога транспарту ў ранішнія гадзіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

«Цяпер перыяд працы грамадскага транспарту сталіцы з мінімальнымі інтэрваламі ў руху раніцай усталяваны з 7.00 да 9.00. Запланавана яго падаўжэнне да 10.00. Змены закрануць 278 маршрутаў», — адзначылі ў сталічнай мэрыі.

Падобныя карэкціроўкі раскладу чакаюць і метрапалітэн.

За апошні тыдзень штодзённая колькасць пасажыраў у метро знізілася на 115 тыс., у наземным транспарце — на 102 тыс.

Для прафілактыкі каранавіруса рухомы састаў рэгулярна апрацоўваецца антысептыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930