Знайсці
20.03.2020 / 14:1227РусŁacБел

Лукашэнка пра беларусаў, якія апынуліся за мяжой: Ломяцца ў дзверы пасольстваў нашых — забярыце нас

president.gov.by

Сёння Лукашэнка, наведваючы прадпрыемства «Адані», пракаментаваў сітуацыю з беларусамі, якія завіслі за мяжой у сувязі з закрыццём межаў.

Кіраўнік дзяржавы выказаў неразуменне з нагоды таго, што, нягледзячы на ​​небяспечную сітуацыю, яны з'ехалі адпачываць за мяжу. «А зараз яны ломяцца ў дзверы пасольстваў нашых, тэлефануюць у МЗС: забярыце нас. Але мы не можам 10 тысяч у адзін дзень забраць», — канстатаваў ён. Тым не менш ён паставіў задачу дапамагчы грамадзянам, у тым ліку расійскім, вярнуцца на радзіму. «Дарэчы, расіяне на борт нашых людзей у Тайландзе не пускалі. Але, думаю, дамовімся. Гэта звычайная бязглуздзіца, гэта тупасць, глупства. Для Расіі гэта практычна нічога не каштавала, а шкоды прынясе вялізную колькасць. Вось тады і будзе «інтэграцыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён чарговы раз заклікаў грамадзян не панікаваць і не бегчы ў крамы.

«У нас дастаткова прадуктаў. Расіяне калі зачынілі мяжу, рэтэйлеры іх звярнуліся да нас: дайце прадукты харчавання, таму што ў нас пачынаецца дэфіцыт. Вядома, мы фарміруем партыі і адпраўляем, і цана ўжо зусім іншая», — заўважыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера