Знайсці
20.03.2020 / 14:03РусŁacБел

«Белпошта» аднаўляе прыём адпраўленняў у шэраг краін

«Белпошта» аднаўляе прыём міжнародных паштовых адпраўленняў у некаторыя краіны (у дадатак да Расіі і Кітая).

Адпраўленні міжнароднай паскоранай пошты EMS цяпер прымаюцца ў Азербайджан, Арменію, Бельгію, Венгрыю, Вялікабрытанію, Германію, Ізраіль, Нідэрланды, Сербію, ЗША, Турцыю, Фінляндыю, Францыю і Швецыю.

У Венгрыю, Вялікабрытанію, Германію, Кыргызстан, Сербію, Нідэрланды, Латвію, Літву, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Швецыю і Эстонію прымаюцца адпраўлення пісьмовай карэспандэнцыі і пасылкі.

З-за пандэміі каранавіруса магчымы затрымкі ў дастаўцы пошты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера