Знайсці
20.03.2020 / 13:0717РусŁacБел

Сайт для галасавання на беларускіх праймерыз таксама затрымліваецца праз эпідэмію каранавіруса

Два тыдні таму, 6 сакавіка, у Гарадку Віцебскай вобласці адбыліся першыя праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыйных сіл. Кіраўнікі партый рапартавалі, што паралельна, у тыя самыя даты, будзе запушчаны і сайт для галасавання. Аднак за гэты час платформа ўсё яшчэ не запрацавала. Чаму?

Гэтае пытанне мы адрасавалі кіраўніку партыі «Зялёныя» Дзмітрыю Кучуку, які займаецца запускам сайта. «У прынцыпе, праца заканчваецца. Наколькі я разумею, там застаецца 3-5 гадзін працы. Але ў сітуацыю ўмяшаўся каранавірус. Справа ў тым, што нашыя чэшскія падрадчыкі зараз знаходзяцца на каранціне, працуюць аддалена, таму не заўсёды могуць аператыўна адцягвацца на нашы праймерыз», — зазначае Дзмітрый Кучук.

«Бліжэйшым часам усё пратэстуем і запусцім. Калі ўсё будзе добра, то ёсць шанец, што сайт запрацуе ўжо ў бліжэйшы панядзелак. Раней мы планавалі скончыць галасаванне 30 красавіка, але цяпер працягнем на два тыдні — да 15 мая», — сказаў палітык.

Па словах Кучука, праблему таксама стварыла тое, што першпачаткова ў праймерыз планавалі ўдзел аж 6 палітыкаў, а цяпер засталося толькі трое.

Раней кандыдатам на праймерыз не была зарэгістраваная былая дэпутатка парламента Ганна Канапацкая, а праз нейкі час з дыстанцыі сышлі Павел Севярынец і Аляксей Янукевіч, якія вырашылі зняцца праз распаўсюд каранавіруса, а таксама праз масавы ўдзел чыноўнікаў у рэгіянальных праймерыз.

На сёння кандыдатамі застаюцца Юрась Губарэвіч (рух «За свабоду»), Мікалай Казлоў (АГП) і Вольга Кавалькова (незалежная вылучэнка). Паездкі па рэгіёнах прыпыненыя на два тыдні.

Глядзі таксама: Расказваем пра інтэрнэт-галасаванне за адзінага кандыдата: колькі гэта каштуе, як будзе адбывацца рэгістрацыя

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930