Знайсці
20.03.2020 / 12:5521РусŁacБел

Лукашэнка вобразна пракаментаваў падзенне рубля

Як будзе развівацца фінансава-эканамічная сітуацыя ў свеце, да канца незразумела, у Беларусі яе аналізуюць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час наведвання навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства «Адані», перадае БЕЛТА.

«Не хачу быць банальным, проста выкажу сваё меркаванне. Што тычыцца фінансава-эканамічнага крызісу, мы ўжо туды адной нагой уступілі. А цяпер, паколькі валацільнасць і ваганні па ўсіх напрамках вельмі высокія, спрабуем гэтую нагу вярнуць на месца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У чым галоўнае пытанне: ці ўдасца нам назад гэтую нагу вярнуць і побач паставіць ці ж мы туды і другую нагу ўсунем?»

Па словах кіраўніка дзяржавы, пакуль незразумела, наколькі моцна пагоршыцца эканамічная сітуацыя ў свеце. Магчыма, у краін яшчэ атрымаецца вярнуцца да таго ўзроўню развіцця, які быў учора. «Трэба аналізаваць, што мы зараз робім. Наперадзе пасланне прэзідэнта народу і парламенту, таму прапрацоўваем і аналізуем некаторыя напрамкі. Магчыма, да таго часу абстаноўка дазволіць нам зрабіць пэўныя адназначныя высновы», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

З панядзелка даляр у Беларусі вырас на 20 капеек з 2,3402 (у мінулую пятніцу). Сёння на таргах даляр дарос да 2,5591. Еўра вырас з 2,6148 у мінулую пятніцу да 2,7621 (14 капеек).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера