Знайсці
20.03.2020 / 10:5818РусŁacБел

Паскудная сітуацыя на Беларускай чыгунцы. Супрацоўнікаў адпраўляюць за свой кошт

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі разглядае магчымасць пераходу на 4-дзённы працоўны тыдзень. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі супрацоўнікі кампаніі.

Пакуль жа, як паведамілі чыгуначнікі Баранавіч, людзей абавязалі на працягу вясны ўзяць 10 выходных за свой кошт. Гэта прывядзе да зніжэння заробкаў.

Фота Надзеі Бужан

Абароты чыгункі ўпалі ў выніку зніжэння аб'ёмаў экспарту нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў.

За два першыя месяцы 2020 года грузаперавозкі чыгуначным транспартам абваліліся на 21,2%.

Каранавірус прывядзе да далейшага падзення грузавых перавозак. Спыніліся і міжнародныя пасажырскія перавозкі. З такім крызісам чыгунка яшчэ не сутыкалася.

«Наша Ніва» звярнулася да прэс-службы Беларускай чыгункі па каментар. Аператыўна даць інфармацыю нам адмовілі, спаслаўшыся на тое, што мы «няправільна аформілі зварот».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера