Знайсці
19.03.2020 / 11:316РусŁacБел

Лукашэнка заслухаў даклады ва ўмовах «каранавіруснага псіхозу»

Аляксандр Лукашэнка заслухаў сёння даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае БЕЛТА.

На даклад у Палац Незалежнасці прыехалі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка, дзяржсакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Таксама на мерапрыемства паклікалі прадстаўнікоў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

«Я запрасіў вас сёння, каб абмеркаваць эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі. Асабліва гэта важна ва ўмовах каранавіруснага псіхозу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, першапачаткова ён хацеў правесці сустрэчу выключна з вірусалогіі і эпідэміёлагамі: пазіцыя і падыходы міністра аховы здароўя Лукашэнку вядомыя.

«Але міністр сказаў, што ён чалавек дзяржаўны і не будзе коўдру цягнуць на свой бок. Думаю, да месца будзе, калі міністр аховы здароўя нам паведаміць пра сітуацыю, а вы — пра свой пункт гледжання», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930