Знайсці
18.03.2020 / 18:4612РусŁacБел

Паніка нарастае. Нафта ўпала ніжэй за $26, падаюць і амерыканскія біржы

Сусветныя цэны на нафту працягваюць хутка падаць. Да вечара 18 сакавіка цана бараля нафты маркі Brent упершыню з верасня 2003 года апусцілася ніжэй за $26. На мінімуме кошт ф'ючарсаў на нафту з пастаўкай у маі апусціўся да адзнакі $25,98.

У папярэдні раз кошт бараля Brent апускаўся ніжэй за $26 24 верасня 2003 года.

Таксама таргі на амерыканскіх фондавых рынках адкрыліся падзеннем.

Індэкс S&P 500 страціў каля 4%. Індэкс Dow Jones страціў 5,76%, тэхналагічны індэкс NASDAQ 100 упаў на 4,43%. Еўрапейскі Stoxx Europe 600 Index абваліўся на 4,7%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера