Даслаць навіну
Знайсці
18.03.2020 / 17:48 2

Жыхар Гродна падмануў знаёмых на 420 тысяч — і прайграў іх у казіно

28-гадоваму жыхару Гродна, што падмануў людзей, удалося прыкарманіць 420 тысяч рублёў, якія ён потым прайграў у казіно, паведамляе пракуратура.

Мужчына шукаў тых, у каго былі банкаўскія карты ці хто мог аформіць іх на сваё імя. Пасля гараджанін прапаноўваў за ўзнагароджанне дапамагчы яму перавесці на гэтыя карт-рахункі грошы яго фірмы і затым перавесці іх у гатоўку.

Насамрэч грамадзянін не працаваў, ніякай камерцыйнай арганізацыі ў яго не было. Ён карыстаўся чужымі мабільнікамі і праз праграму афармляў заяўкі ў адным з банкаў на анлайн-крэдыты. Са 113 заявак на суму 538 тысяч рублёў адабрэнне атрымалі 91 на 420 тысяч рублёў.

Мужчына спускаў у ігральнай установе ўсе атрыманыя грошы.

Акрамя таго, для атрымання крэдытаў у банках Мінска і Гродна абвінавачаны падаў фальшывыя даведкі аб даходзе. Яшчэ больш за тры месяцы за год ухіляўся ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дачкі па судовай пастанове.

Крымінальную справу накіравалі ў суд.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

3
Козік / адказаць
18.03.2020 / 18:01
>...Ён карыстаўся чужымі мабільнікамі і праз праграму афармляў заяўкі ў адным з банкаў на анлайн-крэдыты...


Трэба папрацаваць з банкам і навесці там парадак.  Магчыма вырашыць кадравыя пытанні...

0
Кругом работающие пенсионеры / адказаць
19.03.2020 / 15:22
Один бандит проиграл другому бандиту
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30