Знайсці
18.03.2020 / 16:30РусŁacБел

Літва падоўжыла дзеянне транзітнага калідора — перасекчы мяжу пешшу можна да 23 сакавіка

Дзеянне транзітнага калідора праз тэрыторыю Літвы працягваецца да 00.00 23 сакавіка 2020 года (г.зн. да ночы на панядзелак), паведамляе МЗС Беларусі ў твітары.

Да гэтага часу ў беларусаў ёсць магчымасць пешшу перайсці пункты пропуску «Мядзінінкай — Каменны Лог», «Райгардас — Прывалка» і «Шальчынінкай — Беняконі».

Усе краіны-суседзі Беларусі закрылі межы. Літва забараніла ўезд замежным грамадзянам з поўначы 16 сакавіка. 

У рэкамендацыях на сайце пасольства Беларусі напісана, што беларусы могуць дабрацца да пунктаў пропуску любым транспартам, а затым перасекчы мяжу пешшу, а потым вырашаць, як дабрацца да свайго месца жыхарства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера