Знайсці
18.03.2020 / 15:232РусŁacБел

Радзіма Труфальдзіна стала полюсам гора ў гэтыя дні

Полюс гора каранавіруса існуе, і гэта горад Бергама ў Італіі. 385 памерлых за тыдзень, і краю гэтаму кашмару пакуль не відаць, хоць лічба заражэнняў стала падаць пасля ўвядзення жорсткіх абмежаванняў на перасоўванне.

Нешта такое перажывалі нашы продкі ў час эпідэмій.

Горад памерам як Пінск, размешчаны за 40 кіламетраў ад Мілана і за 30 км ад мяжы Італіі са Швейцарыяй. Радзіма Труфальдзіна стала прыкладам таго, як дорага каштуе затрымка з увядзеннем каранціну. 

Правінцыя Бергама не была ўключаная ў так званую zona rossa, чырвоную зону ізаляцыі пасля першай успышкі эпідэміі ў Італіі. У выніку ён панёс нашмат большыя страты, чым першыя агмяні. 

Рэанімацыі перапоўненыя, бальніцы запруджаныя, цяжка хворых з Бергама транспартуюць у іншыя рэгіёны Італіі, нават у Палерма.

Чытайце таксама: Чаму ў Італіі працэнт смяротнасці такі высокі?

Вайскоўцы, альпійскія стралкі разам з сіламі Грамадзянскай абароны, разгортваюць палявы шпіталь у выставачным цэнтры горада, піша мясцовая газета Eco di Bergamo. Ён здольны будзе прыняць да 250 чалавек і будзе забяспечваць рэжым субінтэнсіўнай тэрапіі. Агулам у правінцыі Бергама выяўлена амаль 4000 носьбітаў каранавіруса.

Пад шпіталі пераабсталёўваюць таксама гатэлі Бергама. На гэтыя мэты жыхары і сябры горада краўфандынгам сабралі ўжо 860 тысяч еўра. Дарэчы, беларусы таксама многім абавязаныя бергамаскам — горад масава прымаў беларускіх дзяцей Чарнобыля ў 1990-я гады.

Усяго ў Італіі ад эпідэміі памерлі ўжо каля 2500 чалавек.

Чытайце таксама: Бізнэсмен прывёз каранавірус у Мінск. Праз яго ў каранцін трапілі дактары «Ладэ», студэнты БДУ, вучні гімназіі №20 і парачка тэнісістаў

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930