Знайсці
18.03.2020 / 15:468РусŁacБел

Што рабіць з катамі і сабакамі, калі гаспадароў забяруць на каранцін?

Усіх, хто кантактаваў з хворымі на каранавірус, медыкі звозяць на 14-дзённы каранцін у шпіталі. Хатні каранцін не прадугледжаны, а хуткая можа прыехаць па чалавека ў любы час. Як у такой сітуацыі быць гаспадарам катоў і сабак?

У Міністэрстве аховы здароўя парадаў на гэты конт не даюць і выключэнняў не робяць. «Жывёламі мы не займаемся», — коратка патлумачылі ў прэс-службе.

Фота Надзеі Бужан.

Стваральніца цэнтра па абароне жывёл «Анімалекс» Настасся Жаўрыд кажа, што выйсце толькі адно — загадзя прадумаць план дзеяння.

«Пажадана, каб было некалькі варыянтаў ператрымкі. Звычайна просяць сваякоў ці сяброў. Лепш пакідаць гадаванца дома, ва ўмовах, да якіх ён прывык. Але калі з катом гэта рэальна, хтосьці можа прыйсці і пакарміць, то з сабакам складаней. Мае сэнс хаця б з суседзямі дамовіцца, каб яны ключы перадалі таму, хто прыедзе даглядаць.

Тым, хто будзе забіраць сабаку на ператрымку, трэба ведаць, што сабака можа весці сябе не вельмі добра. Праз стрэс ён можа выць, драпацца», — папярэджвае Настасся Жаўрыд.

Калі давядзецца забіраць гадаванца на таксі, абавязкова трэба папярэджваць пра гэты нюанс пры замове. З маленькімі сабакамі звычайна няма праблем — іх можна пасадзіць на калені ці везці ў пераносцы. Вялікіх не ўсе гатовы пусціць у салон — усё залежыць ад кіроўцы і службы таксі.

Варыянтам можа быць і зоагасцініца. Але зноў жа, трэба папярэдне дамовіцца з кімсьці з блізкіх, каб гадаванца туды завезлі.

Настасся Жаўрыд кажа, што ў сувязі з каранцінам ужо былі выпадкі, калі кошкі прасядзелі дзень, замкнёнымі ў прыбіральні. Пасля іх забралі да сябе сябры тых, хто аказаўся ў шпіталі.

Не забывайцеся, што каранавірус не перадаецца праз хатніх гадаванцаў.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера