Знайсці
18.03.2020 / 15:06РусŁacБел

Неўзабаве з'явяцца абноўленыя банкноты 20 і 50 рублёў

Абноўленыя банкноты ўзору 2009 года наміналам 20 і 50 беларускіх рублёў 2020 года выпуску будуць уведзены ў абарачэнне з 23 сакавіка 2020 года.

Адпаведнае рашэнне прыняў Нацбанк у межах мерапрыемстваў па замене старых банкнотаў, якія выводзяцца з абарачэння, а таксама аптымізацыі ахоўнага комплексу банкнотаў, якія знаходзяцца ў абарачэнні.

Паведамляецца, што ахоўны комплекс новых банкнот узмоцнены за кошт дадатковага вадзянога знака, больш шырокай ахоўнай ніткі, а для 50 беларускіх рублёў яшчэ і выявы з колерапераменным эфектам.

Таксама ёсць наступныя змяненні:

— выключаны рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу;

— прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на пярэдніх баках банкнотаў і пазначаны іх назвы;

— замест «2009» указаны год выпуску ў абарачэнне — «2020»

— надпіс «ПЯЦЬДЗЕСЯТ» на банкноце наміналам 50 рублёў заменены на «ПЯЦЬДЗЯСЯТ».

Выявы новых банкнотаў і падрабязная інфармацыя будзе змешчана 23 сакавіка.

Разам з тым банкноты ўзору 2009 года наміналам 20 і 50 беларускіх рублёў, выпушчаныя ў абарачэнне ў 2016 годзе, застаюцца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера