Знайсці
18.03.2020 / 14:31РусŁacБел

«Белавія» памяняе дату вылету на адмененыя рэйсы або верне грошы

У сувязі з абмежаваннем уезду ў краіны Еўрасаюза «Белавія» зменіць дату вылету рэйсаў або верне грошы пасажырам, якія набываюць квіткі для палёту ў перыяд да 16 красавіка.

З 18 сакавіка да 16 красавіка дзяржавы-члены ЕС абмежавалі другарадныя паездкі для грамадзян трэціх краін, у тым ліку беларусаў, для недапушчэння распаўсюджвання COVID-19.

Вярнуць сродкі або змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы можна да 31 снежня 2020. Звярнуцца па гэтым пытанні ў касы, прадстаўніцтва названай авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі можна ў любы час да канца года.

— Не трэба рабіць гэта проста цяпер: усе звесткі вашага квітка захаваны ў нас у сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар квітка, — адзначылі ў «Белавія».

Змяніць дату вылету дапушчальна адзін раз. Такім чынам, ёсць некалькі месяцаў, каб вырашыць, калі ляцець па дадзеным квітку наступны раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930