Знайсці
18.03.2020 / 14:031РусŁacБел

Дачцэ Іслама Карымава далі новы тэрмін: 13 гадоў калоніі

Фота Ігара Акімава, ТАСС

Ташкенцкі гарадскі суд па крымінальных справах прысудзіў старэйшую дачку першага прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава Гульнару, якая ўжо адбывае тэрмін па папярэднім прысудзе, да 13 гадоў і чатырох месяцаў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба Вярхоўнага суда Рэспублікі, піша ТАСС.

«Суд (…) прызнаў Г. Карымаву вінаватай у арганізацыі злачыннай групы, вымагальніцтве, крадзяжы шляхам прысваення і растраты, легалізацыі даходаў, атрыманых ад злачыннай дзейнасці і іншых злачынстваў. Прысудам суда Г. Карымавай прызначана пакаранне ў выглядзе 13 гадоў і чатырох месяцаў пазбаўлення волі», — гаворыцца ў паведамленні. У Вярхоўным судзе ўдакладнілі, што ў адпаведнасці з сукупнасцю пакаранняў па некалькіх прысудах гэты тэрмін будзе адлічацца з 21 жніўня 2015 года.

Гульнара Карымава ў снежні 2017 года за вымагальніцтва, нявыплату падаткаў і іншыя злачынствы была асуджаная на 10 гадоў пазбаўлення волі, з пачатку 2019 года яна адбывае пакаранне ў адной з калоній агульнага рэжыму ў Ташкенцкай вобласці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031