Знайсці
18.03.2020 / 13:364РусŁacБел

У Эстоніі каранавірус дыягнаставалі ў 258 чалавек, гэта самы высокі працэнт з суседзяў

Argo Ingver

За ўчора ў Эстоніі дыягнаставалі 33 новыя выпадкі каранавіруса. У большасці пацыентаў з каранавірусам лёгкія сімптомы, паведамляе Postimees.

Больш за ўсё захварэлых у сталічным рэгіёне Хар'юмаа і на востраве Саарэмаа. 

У Эстоніі самы высокі працэнт захварэлых з адносных суседзяў на колькасць насельніцтва: 194 выпадкі на 1 млн чалавек

У Латвіі 71 захварэлы, гэта 38 выпадкаў на 1 млн, у Літве — 27 захварэлых (10 выпадкаў на 1 млн), у Беларусі — 51 (5 выпадкаў на 1 млн), у Польшчы — 246 захварэлых, гэта 6 выпадкаў на 1 млн, у Расіі — 114 выпадкаў (0,8 выпадка), у Фінляндыі — 333 выпадкі (60 на 1 млн).

Адзін з самых высокіх паказчыкаў на Фарэрах — 1 187 і Ісландыі — 724 (калі б там жыло 1 млн насельніцтва, там бы захварэлі 58 і 247 чалавек адпаведна).

У Італіі 521 выпадак на 1 млн, у Швейцарыі — 317, Нарвегіі — 284, Іспаніі — 253.

Як паведамлялася, абсалютны лідар — Сан-Марына (3 507 выпадкаў, калі б там жыў 1 млн чалавек). Там захварэлі 119 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930