Знайсці
18.03.2020 / 13:2310РусŁacБел

МЗС злуецца на беларусаў, якія адмаўляюцца вяртацца на радзіму, бо ў іх «яшчэ пару дзён пуцёўкі»

Дзяржавы масава закрываюць граніцы праз пандэмію каранавіруса, закрываюць на вялікія тэрміны — да мая. 

У такой сітуацыі беларусы, якія далёка ад дома, могуць сутыкнуцца з немагчымасцю вярнуцца ў Беларусь пры адсутнасці прамых авіярэйсаў. 

Над іх вяртаннем працуе МЗС. «Наша Ніва» спыталася ў ведамстве, як адбываецца працэс і колькі суайчыннікаў за межамі. 

«Ідзе работа, пад канец дня зможам сказаць, колькі нашых за межамі. Пакуль жа ідзе руцінная работа згодна з абставінамі, — сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз.

— Няма вялікіх канцэнтраваных груп, каб вывозіць іх самалётамі асобна, але людзей за межамі шмат. 

На жаль, не ўсе разумеюць сітуацыю.

Нехта адмаўляецца выязджаць, кажуць: у нас яшчэ пуцёўка пару дзён, мы дагуляем, а вы потым нас забераце. На падлодцы? Хтосьці ўвогуле ўчора паехаў, ведаючы, што граніцы закрываюцца. Працуем». 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера