Знайсці
18.03.2020 / 13:01РусŁacБел

Швецыя таксама закрывае межы для замежнікаў з 19 сакавіка

У чацвер Швецыя закрые свае межы і забароніць замежнікам уезд у краіну. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Швецыі Мікаэль Дамберг.

«Гэта выключная мера, якая не павінна працягвацца даўжэй, чым неабходна», — сказаў Дамберг.

Пасля закліку Еўрарады і Еўрапейскай камісіі ўрад Швецыі прыняў рашэнне спыніць паездкі ў краіну з чацвярга.

«Рашэнне дзейнічае з 19 сакавіка і на працягу 30 дзён. Гаворка ідзе ў першую чаргу аб прыбыцці рэйсаў, а ўязныя праверкі ўжо праводзяцца», — сказаў Мікаэль Дамберг.

Рашэнне было прынята пасля таго, як лідары ЕС правялі саміт па відэасувязі, падчас якога абмяркоўвалася прапанова ўвесці часовую забарону на ўезд у блок.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера