Знайсці
18.03.2020 / 12:51РусŁacБел

У Купалаўскім пакуль спектаклі не адмяняюць

На сайце Купалаўскага тэатра паведамляецца, што паказы спектакляў працягваюцца ў адпаведнасці з рэпертуарам.

«Мы клапоцімся пра здароў’е і камфорт нашых наведвальнікаў. У тэатры ўведзена спецыяльная дэзынфекцыя памяшканняў, падлогі і лесвіц, а таксама элементаў, да якіх дакранаюцца людзі — парэнчаў, дзвярных ручак, кнопак у ліфце і г.д. Таксама вы заўсёды можаце скарыстацца антысептыкамі, якія размешчаны ў прыбіральнях, фае Галоўнай сцэны і на ўваходзе на Камерную сцэну», — адзначаецца ў паведамленні.

У глядацкіх залях, фае і прыбіральнях працуе прытокава-выцяжная сістэма вентыляцыі. Падчас антракту гледачоў просяць пакінуць глядзельную залю для правядзення праветрывання памяшкання.

«Калі вы адчуваеце сябе дрэнна, будзе добра для вас саміх і ў адносінах да здароўя іншых людей, калі вы перанясеце ваш паход у тэатр на больш спрыяльны час», — звяртаюць увагу ў Купалаўскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930