Знайсці
18.03.2020 / 12:1410РусŁacБел

У Польшчы скончыў жыццё самагубствам доктар, які захварэў на каранавірус

Фота: Paweł Małecki

Прафесар Войцех Ракіта, кансультант гінекалогіі і акушэрства, памёр у шпіталі ў Кельцах. Яму было 54 гады. Неафіцыйна вядома, што ён скончыў жыццё самагубствам, паведамляе Wyborcza.

Прафесар Войцех Ракіта з 2012 года кіраваў клінікай гінекалогіі і акушэрства на Чарнове, раней ён працаваў у бальніцы ў Кельцах.

З перапынкамі ён быў ваяводскім кансультантам па гінекалогіі і акушэрстве. Ён увёў сістэму, дзякуючы якой у рэгіёне памерла найменш нованароджаных. Хоць гадамі рэгіён быў у хвасце краіны.

Прафесар Ракіта быў заражаны каранавірусам. На мінулым тыдні ён вярнуўся ў Польшчу з замежнага адпачынку. У шпіталі запэўнілі, што ён не меў кантактаў з пацыентамі. 

У Польшчы — 246 хворых на каранавірус.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930