Знайсці
18.03.2020 / 12:037РусŁacБел

Памёр абаронца Курапатаў Барыс Дуброўскі

Пра смерць актывіста Наталлі Саматыя паведаміла Ніна Багінская, піша «Новы час», учора ўдваіх з Барысам Дуброўскім яны вярталіся а 19-й з Курапацкай варты, спадар Барыс упаў, людзі, якія былі побач, выклікалі хуткую, дактары спрабавалі яго рэанімаваць, але ён ужо памёр.

Барыс Дубоўскі (са сцягам) на Курапацкай варце, фота з фэйсбука Змітра Дашкевіча

Барыс Дуброўскі ўдзельнічаў у Курапацкай варце цягам двух гадоў, хадзіў туды двойчы на тыдзень — па аўторках і пятніцах. Заўжды стаяў з 16 да 20 гадзіны. Ездзіў падтрымліваць паплечнікаў у суды, сёлета сам быў аштрафаваны за ўдзел у снежаньскіх акцыях за незалежнасць.

Год таму на Варце Барыса Дуброўскага збілі агрэсіўныя наведвальнікі рэстарана «Поедем поедим».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930