Знайсці
18.03.2020 / 11:418РусŁacБел

Самалёт з Мінска прымусова пасадзілі ў Карагандзе замест Нур-Султана, усіх пасажыраў адправілі на каранцін

Самалёт, які прыляцеў у Казахстан з Мінска напярэдадні ноччу, быў перанакіраваны на пасадку са сталіцы ў Караганду. На борце знаходзіліся 67 чалавек, усе яны адпраўленыя на каранцін, паведамілі выданню vlast.kz у сераду ў міністэрстве індустрыі і інфраструктурнага развіцця.

«Гэта адзінкавы выпадак адпраўкі самалёта на пасадку з Нур-Султана ў Караганду. Самалёт прыляцеў з Мінска, пасадзілі ў Карагандзе. Гэта было рашэнне ўрада, яны далі каманду, каб борт пасадзілі на каранцін там», — сказаў суразмоўца выдання.

Ён адзначыў, што на борце знаходзіліся 67 чалавек, усіх іх размясцілі на каранцін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930