Знайсці
18.03.2020 / 11:2846РусŁacБел

На мяжу з Расіяй адпраўляюць сотні пагранічнікаў

Сотні беларускіх пагранічнікаў маюць адправіцца на мяжу з Расіяй, закрытую ў аднабаковым парадку.

Фота gpk.gov.by

Як вядома «Нашай Ніве» ад незвязаных між сабой работнікаў пагранкамітэта і крыніц, на якія спасылаецца ў сваім тэлеграм-канале журналіст Арцём Гарбацэвіч, у кожным падраздзяленні выбіраюць прыкладна 10 чалавек, якія паедуць на мяжу з Расіяй — недзе больш, недзе менш, у залежнасці ад камплекта. 

Гаворка пакуль што ідзе толькі пра пагранічны кантроль, а не саму ахову мяжы.

Для пагранічнага кантролю колькасная норма змены — прыкладна 12 чалавек без уліку кіраўніка, такіх зменаў можа быць чатыры.

Дата выезду людзей яшчэ невядомая: вырашаюцца інфраструктурныя пытанні.

Тэлефонныя нумары прэс-службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта маўчаць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930