Знайсці
20.03.2020 / 09:4912РусŁacБел

«Прыехаў з Італіі, паклікалі ў пустую паліклініку пераздаць аналіз на каранавірус — а там чарга людзей!»

«У другой палове лютага паляцеў з дзецьмі да бацькоў у Італію. 4 сакавіка вярнуўся ў Беларусь з Рыма, здалі ў аэрапорце тэст на каранавірус, — напісаў «Нашай Ніве» чытач з Мінска Міхась. — Пасля два тыдні сядзеў з дзецьмі дома, жонка прыносіла нам ежу пад дзверы кватэры. Некалькі дзён таму нам патэлефанавалі з паліклінікі і сказалі, што трэба пераздаць аналіз. Сказалі прыйсці з дзецьмі 18 сакавіка ў 4-ю паліклініку з 8:00 да 8:30. Мы запярэчылі, што там жа, напэўна, будзе шмат людзей. На што нам адказалі, што не — якраз у гэты час нікога не будзе. Я акурат чытаў, што ў 4-й паліклініцы уводзяць паўкаранцінны рэжым, і падумаў, што, відаць, гэта акурат час для такіх наведвальнікаў, як мы.

Я быў вельмі здзіўлены, пабачыўшы чаргу з некалькіх чалавек… Добра, заняў чаргу і сеў з дзецьмі на лаўку. Калі падышла мая чарга, то вельмі доўга сталі шукаць картку дзяцей, сказалі, што яе няма. Я набраў па тэлефоне медсястру, што запрасіла нас у паліклініку (цяпер я разумею, што трэба было адразу гэта зрабіць). Аказваецца, яна адклала картку і паведаміла ў рэгістратуры, але яны, на жаль, пра гэта ці не ведалі, ці забыліся. У самой лабараторыі былі ў шоку, што мяне паклікалі менавіта ў гэты час, і не ведалі, што рабіць. У выніку мяне папрасілі чакаць далей. Увесь гэты час па калідоры праходзілі людзі, я стараўся максімальна ад усіх аддаліцца, ды, на жаль, гэта было немагчыма. У выніку а 9-й у паліклініцы было ўжо амаль пуста, і толькі тады нас паклікалі на тэст.

Я паведаміў персаналу, што напішу скаргу. Мяне пачалі супакойваць, што я ж ужо здаваў тэст і два тыдні не меў сімптомаў, таму рызыка мінімальная. Потым доктарка, што брала аналіз, патэлефанавала медсястры. Нібыта насварылася, што мне прызначылі такі час, а потым ужо больш ласкава папрасіла: «Больш так не рабі». Я ўдакладніў, ці здавалі да мяне ў паліклініцы тэст. Мне сказалі, што так. І пакуль «усё было ціха».

Для мяне сітуацыя вельмі дзіўная. У аэрапорце ўся схема адпрацаваная да дробязяў. А тут у абсалютна ў штатным рэжыме мяшаюць людзей з накіраваннем на тэст і іншых наведвальнікаў. Застаецца толькі спадзявацца, (у тым ліку і за іншых наведвальнікаў), што тэст будзе адмоўны.

Міхась, Мінск

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера